Старшынёй СВК “Свіцязянка-2003” назначаны Аляксандр Мяцеліца

22 ліпеня на пасаду старшыні СВК “Свіцязянка-2003” назначаны Аляксандр Аляксандравіч Мяцеліца.

 

А. А. Мяцеліца нарадзіўся 6 мая 1976 года ў вёсцы Забалацце Карэліцкага раёна. У 1996  годзе скончыў Навагрудскі саўгас-тэхнікум. Пасля службы ў арміі ў 1998 г. уладкаваўся ў калгас “Знамя победы”  в. Баранавічы аграномам-аграхімікам. У 2002 годзе прыйшоў на працу ў калгас імя Гастэлы в. Райца (цяпер СВК “Свіцязянка-2003”), дзе адпрацаваў на пасадзе галоўнага агранома 20 гадоў.

У 2002 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці “агранамія”.

У 2016 годзе ўзнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі”.

Жанаты, выхоўвае сына і дзвюх дачок.

Іна ЛЕЙКА

Фота Ларысы ШУГЛІ

1