В Малюшичах прошел митинг, посвящённый памяти Яна Яновича Фогеля и освобождению Кореличского района от немецко-фашистских захватчиков «Память не покинет наши сердца»
Штогод 8 ліпеня на полі імя Яна Янавіча Фогеля ў Малюшычах праходзіць мітынг. Менавіта тут 8 ліпеня 1944 года ў баі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі за вызваленне Карэліцкага раёна быў смяротна паранены Герой Савецкага Саюза камандзір 120-й гвардзейскай стралковай дывізіі генерал-маёр Я. Я. Фогель. Ушанаваць памяць аб ім сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, ідэолагі раёна, кіраўнікі арганізацый і ўстаноў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь раёна.
Ян Янавіч Фогель нарадзіўся ў 1898 годзе ў Латвіі, якая на той момант уваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Аддаў сябе ваеннай справе. Прайшоў Першую сусветную і грамадзянскую войны, займаў розныя палітычныя і камандныя пасты. Закончыў Ваенную акадэмію імя Фрунзэ. Камандаваў 38 стралковай дывізіяй. Апошні свой загад Ян Янавіч Фогель аддаў з 7 на 8 ліпеня 1944 года. Ад ранення, атрыманага ў ходзе Беластоцкай наступальнай аперацыі 8 ліпеня 1944 года, генерал-маёр у баі за горад Навагрудак каля в. Малюшычы быў смяротна паранены. Пахаваны ў г. Дзятлава. Гвардыі генерал-маёру Фогелю Яну Янавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Да прысутных звярнуліся намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан, старшыня Малюшыцкага сельскага выканаўчага камітэта Віктар Дзірвук і жыхарка аграгарадка Малюшычы Ірына Гоцка.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі да помніка.
Наталля САКАЛЯНСКАЯ