На планерке у председателя: “капканы” в заброшенных деревнях, ревакцинация от COVID-19, подготовка к празднованию Дня народного единства

Закінутыя студні ў старых вёсках нясуць вельмі шмат небяспекі, таму населеныя пункты Карэліцкага раёна неабходна абследаваць, каб выявіць гэтыя «капканы». Такое даручэнне даў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў на штотыднёвай рабочай нарадзе. 

У бягучым годзе ў Навагрудскім і Лідскім раёнах загінулі людзі, праваліўшыся ў такія студні. У Смаргонскім раёне, на шчасце, чалавека ўдалося выратаваць. Паўторна будзе праведзена абследаванне дрэў на могілках, каб выявіць аварыйныя і спланаваць фінансаванне на іх выдаленне.

У раёне працягваецца рэвакцынацыя ад каранавіруснай інфекцыі. Ужо прышчэплена 43,4% карэліччан.

— На асаблівы кантроль трэба ўзяць рэвакцынацыю работнікаў устаноў адукацыі: хутка за парты сядуць дзеці і вырасце захворваемасць, — акцэнтаваў увагу кіраўнік раёна.

Жніво ў раёне падыходзіць да завяршэння. Убрана 99% плошчаў зерневых і зернебабовых культур. Атрымана 110732 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 62,3 ц/га. Абмалочана збожжа і на прыватных падворках карэліччан.

У раёне ідзе падрыхтоўка да святкавання Дня народнага адзінства, які ў краіне адзначаюць 17 верасня. У Карэлічах плануецца адкрыццё алеі Славы, святочныя мітынг і канцэрт, работа маладзёжнай пляцоўкі.’

 

Іна ЛЕЙКА