Суботнюю «прамую лінію» з жыхарамі Карэліччыны правёў кіраўнік спраў райвыканкама Сяргей Трыбуць

За час «прамой лініі» паступілі 2 звароты.

Жыхарка г.п. Карэлічы прасіла дапамагчы з абмалотам збожжа на яе прысядзібным участку. Заяўніцы паведамілі, што ДП «Племзавод «Карэлічы» ўжо завяршыла ўборку сваіх плошчаў і пачынае абмалот участкаў фізічных асоб.

Жыхарка вёскі Новыя Руткавічы звярнулася па пытанні ўладкавання сажалкі-копані на сваім прысядзібным участку. Гэтае пытанне ўзята на разгляд адпаведнымі ведамствамі.

Іна ЛЕЙКА