Урачыстае адкрыццё V абласнога фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны” прайшло ў амфітэатры
Узначаліў шэсце куфар з каштоўнымі скарбамі вобласці.
Узначаліў шэсце куфар з самымі каштоўнымі скарбамі вобласці.Адразу за ім — Ручнікі Панямоння — ручнікі вядомых майстрых Гродзеншчыны.
Пасля гэтага на сцэну выйшлі прадстаўнікі ад усіх раёнаў Гродзеншчыны.
“Яскравай выразнасцю вылучаецца культура, мастацтва, рамёствы Прынёманскага краю. Гэта выразнасць – адбітак своеасаблівага характару, гістарычнай спадчыны народа, які жыве на памежжы шматлікіх культур, — зазначылі вядучыя імпрэзы. — Кожны чалавек непасрэдна звязаны з той зямлёй, на якой нарадзіўся. Кожны з нас павінен ведаць мінулае роднага краю, ганарыцца культурнай спадчынай сваёй малой Радзімы. І несці гэты скарб праз сваё жыццё”.
Стала добрай традыцыяй праводзіць абласны фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны” ў розных раёнах вобласці. Мінулае мерапрыемства ў 2019 годзе праходзіла на гасціннай Свіслацкай зямлі, а на гэты раз – на Смаргоншчыне.Гасцей віталі намеснік старшыні Смаргонскага райвыканкама намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Сняжана Куратчык.
Сімвалам фестывалю з’яўляецца традыцыйны беларускі пояс, які перадаецца ад фестывалю да фестывалю. Гэта абярэг, які прыносіць дабрабыт і поспех, сатканы ткачыхамі — Лідскага, Астравецкага, Гродзенскага і Свіслацкага раёнаў.
Урачысты момант свята – перадача фестывальнага поясу ад гаспадароў папярэдняга фестывалю, Свіслацкага раёна, гаспадарам V абласнога фестывалю “Скарбы Гродзеншчыны” — Смаргонскаму раёну.