На палях Карэліцкага раёна працягваюцца асеннія сельгасработы

Сельгасарганізацыі Карэліччыны працягваюць асеннія палявыя работы. Па інфармацыі, прадастаўленай упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раёне актыўна ідзе ўборка кукурузы на сілас. Па дадзеных на 27 верасня, лідарам па тэмпах уборкі з’яўляецца ДП “Племзавод Карэлічы”, дзе ўбрана 148 га з запланаваных 300, што складае 49%.  Не адстаюць ад сваіх калег і аграрыі з СВК “Жухавічы”, дзе ўбрана 542 га з запланаваных 1140, што складае 48%. Высокімі тэмпамі ўбіраюць кукурузу і ў СВК “Лукі-Агра”, дзе ўбралі 342 га з запланаваных 830 (41%), пры гэтым працаўнікі гаспадаркі сабралі на сілас 342 га з запланаваных 450 (76%). Усяго па раёне сабралі 2217 га пры плане ў 7046 га (31%).

У раёне ўбралі 2,6 га агародніны з запланаваных 98. Уборкай займаюцца СВК “Жухавічы”, дзе сабралі 18,5 тон ураджаю з 0,6 га пры плане ў 1 га (60%), і фермерская гаспадарка «Агароднінны край», якая сабрала 80 тон з плошчы ў 2 га з запланаваных 97 га (2%). Вырошчваннем бульбы на Карэліччыне займаюцца СВК “Жухавічы”, аграрыі якога выкапалі 4 га з чатырох пры ўраджайнасці 289 ц/га; ДП “Лукі-Агра” (выкапана 52 з 70 га, ураджайнасць 289 ц/га); ДП “Царука”, дзе выкапалі 23 з запланаваных 50 га пры ўраджайнасці 217 ц/га. Акрамя дзяржаўных прадпрыемстваў, другі хлеб вырошчваюць у дзвюх фермерскіх гаспадарках: “Бабіна Лета”, дзе выкапалі ўсю бульбу з 250 га і ўраджайнасць склала 423 ц/га, і “Агароднінны край”, дзе выкапалі 47 га з запланаваных 81 пры ўраджайнасці 280 ц/га. Усяго ў раёне выкапалі 126 га з запланаваных 205. Ураджайнасць складае 273 ц/га.

Працаўнікі сельскагаспадарчых прадрыемстваў працягваюць убіраць цукровыя буракі. Лідарамі па ўраджайнасці сталі СВК “Свіцязянка-2003”, дзе накапалі 7598 тон са 131 га (план —364 га) пры ўраджайнасці 580 ц/га; ДП “Царука”, у якім накапалі 2920 тон з 65 га (план — 180 га), і СВК “Маяк-Заполле”, дзе сабралі ўраджай у 7751 тону са 179 га пры запланаваных 400 га. Усяго ў раёне накапалі 43592 тоны буракоў з 1037 га. Сярэдняя ўраджайнасць у раёне склала 420 ц/га.

Работнікі ААТ “Карэлічы-Лён” паднялі льнотрасту з 1650 га. Усяго неабходна падняць 2150 га. Звезена 1635 га льнотрасты. Пры гэтым прадпрыемства актыўна рыхтуе глебу пад сяўбу льну-даўгунцу на наступны год. Так, падабрана 2150 га плошчаў, на якія ўнесены ўсе неабходныя ўгнаенні.

Вельмі важна для сельгасарганізацый нарыхтаваць дастаткова кармоў для жывёлы. Усяго ў 2022 г. нарыхтавана 68 017 тон кармавых адзінак. На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 23,9 цэнтнера кармавых адзінак. У мінулым годзе аграрыямі Карэліччыны было нарыхтавана 72 496 тон, або 25,3 цэнтнеры кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву. Лідарамі па нарыхтоўцы кармоў з’яўляюцца СВК “Жухавічы” (нарыхтавана 14803 тоны, 23,1 цэнтнера к. а. на адну ўмоўную галаву), “Свіцязянка-2003” (10490 тон, 24 цэнтнера к. а. на адну ўмоўную галаву), ДП “Лукі-Агра” (9822 тоны, 25,7 цэнтнера к. а. на адну ўмоўную галаву).

Клапоцяцца аграрыі і аб ўраджаі наступнага года. Актыўнымі тэмпамі ідзе сяўба азімых. Лідарамі з’яўляюцца СВК “Маяк-Заполле”, дзе засеяна 1312 га (87%) і падрыхтавана 1424 га (95%) з запланаваных 1500 га; “Свіцязянка-2003”, дзе засеяна 1128 га (87%) і падрыхтавана да сяўбы 1220 га (94%) з запланаваных 1330 га, і ДП “Племзавод Карэлічы”, у якім засеяна 478 га (84%) і падрыхтавана 570 га (100%) з запланаваных 570 га.

Усяго ў раёне азімымі культурамі засеяна 8 715 га і падрыхтавана для севу 10 439 га з запланаваных 13 850 га. З іх 173 га засеяна жытам, 6275 га пшаніцаю, 508 га трыцікале. Ячмень пасеяны на плошчах у 1540 га, на зялёны корм — 219 га.

Сяргей СТОЛЯР