Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем библиотек

Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сістэмы Карэліцкага раёна!

Віншуем вас з Днём бібліятэк!

Гэтае свята адзначаюць не толькі бібліятэчныя работнікі, але і ўсе, хто не ўяўляе свайго жыцця без кнігі, хто мае дачыненне да чытання, ведаў. Многім людзям бібліятэкі адкрылі дарогу ў велізарны свет навукі і асветы, чалавечай мудрасці.

Сёння бібліятэкі – гэта інфармацыйныя, культурна-адукацыйныя цэнтры, якія ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу і запытамі чытачоў актыўна ўкараняюць навейшыя інфармацыйныя тэхналогіі, садзейнічаюць распаўсюджванню ведаў, умацаванню адзінай культурнай прасторы.

Ад усёй душы жадаем поспехаў у працы, новых творчых дасягненняў, смелых праектаў, здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем’ях і ўдзячнасці вашых чытачоў!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў