Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём народнага адзінства
Паважаныя суайчыннікі!
Віншуем вас з Днём народнага адзінства!
17 верасня — Дзень народнага адзінства, які сімвалізуе аб’яднанне беларусаў і выражэнне гонару за дасягненні нашых продкаў.
Патрыятызм і высокі ўзровень грамадзянскай адказнасці, адкрытасць і ўзаемадапамога, павага да людзей і традыцый ва ўсе часы былі візітнай карткай беларусаў і дапамагалі пераадольваць цяжкасці, якія ўставалі на шляху. Нам ёсць чым ганарыцца ў мінулым, і мы маем права разлічваць на будучыню.
Захоўваючы гістарычную памяць, прытрымліваючыся духоўных і маральных каштоўнасцяў нашага грамадства, важна менавіта разам, у адзінстве, зберагаць і памнажаць здабыткі нашай любімай Беларусі дзеля дабрабыту будучых пакаленняў.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, гармоніі, міру і росквіту
Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў