Дэпутаты Эльвіра Сарока і Аляксандр Сонгін віншуюць з Днём народнага адзінства
Паважаныя карэліччане!
Сёння беларусы святкуюць Дзень народнага адзінства, і гэтае свята дае нам магчымасць усвядоміць сябе адзіным народам з агульным гістарычным лёсам і агульнай будучыняй.
У нас з вамі адна Радзіма – Беларусь. Мы ў адказнасці за яе сучаснасць і будучыню. У вырашальныя моманты гісторыі менавіта народнае адзінства дапамагала абараняць свабоду і незалежнасць дзяржавы, дамагацца грандыёзных здзяйсненняў. Наша агульная задача сёння – зберагчы і памножыць бясцэнную спадчыну. Адзінства беларускага народа, цэласнасць нашай дзяржавы – гэта заклад гармоніі і развіцця Рэспублікі Беларусь.
Гэтае свята – галоўны запавет для нашых дзяцей і ўнукаў: берагчы суверэнітэт нашай краіны, мір і адзінства на роднай зямлі
Ад усёй душы жадаем вам здароўя, сямейнай цеплыні, поспехаў у добрых пачынаннях! Любіце сваю краіну і заўжды памятайце – у адзінстве наша сіла!
Са святам!
Э. А. Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
А. Г. Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь