Во время единого дня информирования населения кореличчане задали много вопросов о состоянии дорог. Что ответили в ДРСУ-158?

 

15 верасня падчас сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама з працоўнымі калектывамі і па месцы жыхарства паступіла тры пытанні, якія датычыліся стану дарог.

Начальнік планава-вытворчага аддзела ДРБУ-158 Юрый Бабанскі растлумачыў, што ўчастак дарогі Забердава-Сёгда-Руднікі мае рамонтны дэфект, і рамонт асфальтабетоннага пакрыцця будзе планавацца пры складанні плана работ на будучыя перыяды. Крытычная ямачнасць будзе ўхіляцца ў кастрычніку-лістападзе 2022 года пры наяўнасці бітумнай эмульсіі і спрыяльных умовах надвор’я.

Прафіляванне абочын праезнай часткі па цэнтральнай дарозе агр. Райца будзе выконвацца ў кастрычніку 2022 года.

Выдаленне расліннасці на скрыжаванні аўтадарог Карэлічы-Райца і Райца-Варонча будзе ўнесена ў план работ на лістапад 2022 года.

Іна ЛЕЙКА