Кореличчане делятся впечатлениями об участии в областных «Дожинках» в Берестовице

Юрый Кохан, камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №13 Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях не толькі ратуе людзей, але і ўбірае ўраджай. Ён ужо восьмы сезон працуе старшым камбайнерам у СВК “Маяк-Заполле, аднак на «Дажынкі» давялося прыехаць упершыню.
— Вельмі прыемна пасля такога цяжкага сезону атрымаць высокую ўзнагароду, — сціпла кажа Юрый.


Брыгадзір вытворчай брыгады ў раслінаводстве СВК «Маяк-Заполле» Іван Гавака на “Дажынках” таксама першы раз.
— Трапіць на такое мерапрыемства, канешне, радасна і прыемна. Усё прайшло на вышэйшым узроўні, а інакш і быць не можа. Вельмі пачэсна прымаць узнагароду з рук міністра сельскай гаспадаркі, стаяць з ім на адной сцэне, паціскаць яго руку. Калісьці паціскаў руку Прэзідэнту, цяпер — міністру, — усміхаецца Іван Пятровіч і абяцае: — Буду старацца, каб паказчыкі ў наступным годзе былі не горшымі. Сорамна будзе атрымаць узнагароду і здаць пазіцыі.


Другі раз пашчаслівілася трапіць на фестываль старшыні СВК “Маяк-Заполле” Віктару Маковіку:
— Першы раз быў на “Дажынках” у Свіслачы ў 2017 г. Заўсёды ярмарка-фестываль праходзіць вельмі ўрачыста. Хочацца сказаць дзякуй за ўзнагароду, за тое, што адзначылі працу. Атрымліваць узнагароды заўсёды прыемна.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара