21 октября — День отца. Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с праздником
Паважаныя карэліччане, дарагія мужчыны-бацькі!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з цудоўным святам – Днём бацькі!
Свята заснавана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, і з 2022 года будзе адзначацца штогод 21 кастрычніка. Свята заслужана ўстаноўлена ў знак павагі і прызнання ролі бацькі ў сям’і.
Мужчына, бацька — гэта падмурак сям’і, той, хто абароніць яе ад няшчасцяў і пазбаўленняў, хто заўсёды падтрымае і працягне руку дапамогі. Быць бацькам — не толькі радасць, але і вялікая адказнасць.
Ад усёй душы жадаем татам быць мудрымі настаўнікамі, прыкладам для пераймання і лепшымі сябрамі сваім дзецям, надзейнай апорай і абаронцамі сям’і. Хай самай вялікай узнагародай для кожнага з вас стануць вашы шчаслівыя сем’і, добрыя і разумныя дзеці і клапатлівыя ўнукі!
Моцнага вам здароўя, шмат сіл і цярпення, павагі і любові з боку блізкіх!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў