13 представителей Гродненщины удостоены государственных наград за многолетний плодотворный труд и значительный личный вклад в развитие АПК. В числе награжденных — тракторист-машинист КСУП «Луки-Агро» Андрей Штейн
Указ о награждении подписал Президент.
Дзяржаўных узнагарод удастоены 78 прадстаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і профільных адукацыйных устаноў аграпрамысловага комплексу. Ордэны, медалі і ганаровыя званні ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё АПК, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведны Указ №404 падпісаў 14 лістапада Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Сярод узнагароджаных 13 прадстаўнікоў Гродзеншчыны.
Так, ордэнам Айчыны II ступені узнагароджаны:
Дымінскі Юрый Генрыхавіч, трактарыст-машыніст філіяла “Жалудоцкі агракомплекс” ААТ “Агракамбінат «Скідзельскі” Шчучынскага раёна;
Каляда Канстанцін Уладзіміравіч, прафесар кафедры раслінаводства Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта;
Мацейка Алена Станіславаўна, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі УСП “Новы Двор-Агра” Свіслацкага раёна;
ордэнам Пашаны:
Штэйн Андрэй Мікалаевіч, трактарыст-машыніст КСУП “Лукі-Агра” Карэліцкага раёна;
медалём “За працоўныя заслугі”:
Афанасік Дзмітрый Віктаравіч, трактарыст-машыніст ААТ “Граніт-Агра” Дзятлаўскага раёна;
Батура Вольга Чаславаўна, аператар машыннага даення МТФ “Гальшаны” КСУП “Гальшаны” Ашмянскага раёна;
Вабішчэвіч Андрэй Грыгор’евіч, намеснік дырэктара па вытворчасці РСУП “Алекшыцы” Бераставіцкага раёна;
Заміроўскі Віктар Антонавіч, дырэктар КСУП “Племзавод “Рось” Ваўкавыскага раёна;
Клемята Вікторыя Нікадзімаўна, намеснік дырэктара па жывёлагадоўлі КСУП “АграСолы” Смаргонскага раёна;
Кузьмянок Максім Пятровіч, дырэктар Смаргонскага камбіната хлебапрадуктаў;
Макарчук Васілій Міхайлавіч, трактарыст-машыніст КСУП “Імя Дзяржынскага” Слонімскага раёна;
Мікліс Леанард Станіслававіч, памочнік брыгадзіра вытворчай брыгады ў раслінаводстве КСУП “Гудагай” Астравецкага раёна;
Шантыр Аляксандр Станіслававіч, старшыня СВК “Гродзенскі”.
Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне, якім аб’явіў Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прадстаўнікам арганізацый, прадпрыемстваў і профільных адукацыйных устаноў аграпрамысловага комплексу. Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена першаму намесніку старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Кадргулаву Дзмітрыю Рафаэлавічу.