Ці можна перанесці работу рынка ў Карэлічах з пятніцы на суботу?

Падчас сустрэчы кіраўніцтва Карэліцкага райвыканкама з працоўным калектывам цэнтральнай раённай бальніцы з залы пацікавіліся: ці можна перанесці работу рынка ў г.п. Карэлічы з пятніцы на суботу?

Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Лазарэвіч адказаў, што гэта немагчыма па шэрагу прычын:

— Са 106 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць гандаль на рынку ў Карэлічах, 40 прыязджаюць з г. Баранавічы, 16 з Навагрудка і 24 мясцовыя. Апытанне паказала, што іншагароднія ІП у выхадныя ў Карэлічы прыехаць не змогуць, бо ў гэтыя дні працуюць у сваіх гарадах. Акрамя таго, у пятніцу арганізаваны 21 аўтобусны прыгарадны маршрут для таго, каб вясковыя жыхары маглі не толькі пабываць на рынку, але і наведаць паліклініку. Для гэтага ў пятніцу арганізаваны аўтобусны маршрут ад вакзала да паліклінікі.

Іна ЛЕЙКА