На планерке у председателя: диалоговые площадки по законопроекту о ВНС и житейские вопросы, завершение строительства крупных объектов, ход сельскохозяйственных работ
Падчас правядзення дыялогавых пляцовак па абмеркаванні законапраекта аб Усебеларускім народным сходзе да кіраўніцтва Карэліцкага раёна ад жыхароў паступаюць пытанні бытавога характару. Пра гэта паведаміў старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў на штотыднёвай аператыўнай нарадзе.
— Такія дыялогавыя пляцоўкі трэба выкарыстоўваць не толькі для абмеркавання законапраектаў, але і для дапамогі людзям у жыццёвых пытаннях, — падкрэсліў кіраўнік раёна. — У асноўным нашых жыхароў хвалююць пытанні добраўпарадкавання і рамонту вуліц і дарог, дзіцячых пляцовак. Вырашэнне гэтых пытанняў знаходзіцца на кантролі ў мясцовай выканаўчай улады.
У раёне працягваецца месячнік па навядзенні парадку на зямлі. Праводзіцца ўборка лістоты, акоска тэрыторый, спілоўванне аварыйных дрэў. Кантроль за правядзеннем месячніка ажыццяўляюць кіраўніцтва сельскіх Саветаў і раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. За тыдзень праверана 35 аб’ектаў і населеных пунктаў, нядбайным гаспадарам прыватных падворкаў і юрыдычным асобам выдадзена 13 рэкамендацый па ўстараненні парушэнняў, выпісаны адзін адміністрацыйны пратакол.
61% карэліччан рэвакцынаваны ад COVID-19, 22,5% атрымалі прышчэпку ад грыпу. Жадаючыя прышчапіцца могуць звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя па месцы прапіскі.
У раёне завяршаецца будаўніцтва буйных аб’ектаў: аб’язной дарогі вакол г.п. Мір, МТФ «Кожава» ў СВК «Жухавічы» на 610 галоў дойнага статка, капітальны рамонт жылых дамоў па вул. Савецкай, 21 і Прытыцкага, 1а ў Карэлічах. У г.п. Мір неўзабаве з’явіцца сучасная футбольная пляцоўка.
На палях кіпяць сельскагаспадарчыя работы. Так, зяблевая апрацоўка глебы праведзена на 36% плошчаў. Усяго неабходна падняць зябліва на 17 298 га. За дзень аграрыі ўзорваюць 431 гектар.
Убрана 85% цукровых буракоў, атрымана 133 305 т пры ўраджайнасці 469 ц/га. На буракапрыёмныя пункты вывезена 115 146 т.
На сілас убрана 97% кукурузы, атрымана 176 336 т пры ўраджайнасці 359 ц/га, на зерне — 65%, атрымана 11 936 т пры ўраджайнасці 92 ц/га. Для грамадскага пагалоўя нарыхтавана 91 288 т кармавых адзінак, што складае 32,1 ц кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву супраць 33,8 ц карм. адз. у мінулым годзе.
Поўнасцю ўбрана бульба, накапана 6 700 т пры ўраджайнасці 327 ц/га.
Іна ЛЕЙКА