Вучні Райцаўскай сярэдняй школы адпачылі ў лагеры «Вясёлка»
Восень-самая прыгожая пара года. Усе школьнiкi з нецярпеннем чакаюць восеньскiя канiкулы. Вучні 1-4 класаў ДУА “Райцаўская сярэдняя школа“ свае канiкулы праводзяць актыўна i прадуктыўна для самого сябе ў дзіцячым прышкольным лагеры “ Вясёлка”.
Пяты дзень лагера прайшоў пад дэвізам “ Пра здароўе ў казках”.
Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі: праз казку дзеці вывучаюць культуру свайго народа, казкі вучаць і перасцерагаюць, гэта цэлы чароўны свет дабрыні і ведаў нашых продкаў. Таму на пачатку дня прайшло мерапрыемства “Чытаем разам” “Беларуская казка- розуму падказка”. На якім вучні праслухалі аўдыязапіс казкі “ Лёгкі хлеб”, адказалі на пытанні да казкі, пазнаёміліся з рознымі выданнямі гэтай казкі. Затым быў праведены конкурс малюнкаў па дадзенай казцы, дваровыя гульні.
Дадзеная казка была выбрана невыпадкова, бо мы не раз чулі выказванне “ Хлеб- наша здароўе, наша моц і сіла!”
Здаўна ўсе народы шануюць хлеб. У харчаванні дзяцей і дарослых ён адыгрывае найгалоўнейшую ролю, бо забяспечвае арганізм неабходнымі рэчывамі і ніколі не прыядаецца. Важнае месца займае хлеб і ў духоўным жыцці. 3 ранняга ўзросту чалавеку трэба прывіваць любоў і павагу да гэтага цудоўнага прадукта, да працы людзей, Радзімы.
Прапанаваныя мерапрыемствы адпавядалі дэвізу дня і пастаўленым задачам: даць звесткі пра карысць хлеба, паказаць этапы яго вытворчасці; узбагачаць лексічны запас народнымі, выслоўямі; развіваць навык выразнага чытання, памяць, інтэлект, творчыя здольнасці, уменне трымацца перад аўдыторыяй; выхоўваць павагу да хлеба, працы, Радзімы.
А хлеб… Можа, калі і стане ён лёгкім (усё ж былі ў казках і гаршчок, які сам варыць, і абрус-самабор) з дапамогай геннай інжынерыі — навука зараз творыць цуды. Але гэта будзе ўжо не той хлеб, і кошт яго (не ў грашовым, вядома, вымярэнні), і смак будзе зусім іншым…
В. Л. Барысевіч,
начальнік лагеря “ Вясёлка “ ДУА “ Райцаўская сярэдняя школа”