Кореличская районная организация Белорусского союза женщин приняла участие в благотворительной акции «Наши дети»
Новы год валодае асаблівай загадкай, ён зачароўвае і вабіць, дорыць веру ў чараўніцтва і казку. Асабліва яго чакаюць дзеці. Менавіта ў гэты перыяд дзеля іх дарослыя становяцца чараўнікамі, здольнымі ажыццявіць самыя смелыя мары і жаданні. Дзеці, якія пазбаўлены бацькоўскай увагі ці маюць праблемы са здароўем, выклікаюць асабліва цёплыя пачуцці. Ім неабходна павышаная ўвага і клопат дарослых.
Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Нашы дзеці», якая стала ўжо традыцыйнай, дазваляе кожнаму падарыць такім дзецям сапраўдную навагоднюю казку. Не засталіся абыякавымі і прадстаўнікі Карэліцкай раённай арганізацыі “Беларускі саюз жанчын”. Пярвічныя арганізацыі Карэліцкага райвыканкама, ЦСАН Карэліцкага раёна, ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”, Карэліцкага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва, ДУСА “Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”, Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, Карэліцкага сырцэху, ДУ “Карэліцкі раённы Цэнтр культуры і народнай творчасці” набылі сродкі гігіены і іншыя рэчы для забеспячэння паўнавартаснага жыцця дзяцей-інвалідаў з Гродзенскага дома-інтэрната.
Пад эгідай правядзення акцыі “Нашы дзеці” рэалізуецца мноства дабрачынных ініцыятыў. Адной з іх з’яўляецца акцыя “Цеплыня нашых рук для маленькіх ножак”. Да яе далучыліся валанцёры сярэбранага ўзросту аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ЦСАН Карэліцкага раёна, якія звязалі дзіцячыя шкарпэткі і пінеткі.
Усе сабраныя рэчы ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” адправяцца ў Гродзенскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара