Кореличчане Александр Маркевич и Егор Секач рассказывают о том, чем им запомнился уходящий год

Чым вам запомніўся адыходзячы год?

Аляксандр МАРКЕВІЧ,

старшыня Мірскага сельвыканкама:

— Жыццё ў г.п. Мір ніколі не стаяла і не стаіць на месцы. Вось і 2022 год не стаў выключэннем. Сёмы год як я на пасадзе старшыні сельвыканкама, і хачу адзначыць, што штогод на мірскай зямлі адбываюцца карысныя справы. Яно і зразумела: гэта ўсё робіцца для народа, для задавальнення яго запытаў. Вось і сёлета ўстаноўлена дзіцячая пляцоўка, паліклініка абсталявана ў будынку бальніцы, пабудавана аб’язная дарога, закончана мадэрнізацыя вуліцы Першамайскай. І ад гэтага, як у старшыні сельвыканкама, на душы добра і прыгожа.

 

Ягор СЯКАЧ,

удзельнік клуба ўсходніх адзінаборстваў па шатакан каратэ-до «Белы тыгр», вучань 9 «Б» класа сярэдняй школы № 1 г.п. Карэлічы:

— Для мяне гэты год быў няпростым, але рэзультатыўным. Мае трэніроўкі па каратэ сталі прагрэсіўнымі, я стаў больш займацца са сваім трэнерам Аляксандрам Паўлавічам Абадзінскім. За гэты год у мяне было шмат дасягненняў. Я двойчы стаў пераможцам рэспубліканскіх спаборніцтваў па шатакан каратэ-до, але галоўным дасягненнем шматлікіх трэніровак стала паспяховае выступленне на Міжнародным чэмпіянаце ў Расіі, у горадзе Смаленску, які праходзіў 3-4 снежня гэтага года. Акрамя заняткаў спортам, я стараўся паспяваць у вучобе — добра вучыцца.

Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва «Полымя»