Карэліцкі раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Днём юрыста
Паважаныя работнікі ўстаноў юстыцыі, суда, юрысты прадпрыемстваў і арганізацый раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём юрыста!
Важнасць вашай прафесіі ў сучасным грамадстве складана пераацаніць, бо ад якасці работы юрыста напрамую залежыць законнасць і справядлівасць, грамадскі правапарадак і стабільнасць, зладжанае функцыянаванне ўсёй дзяржаўнай сістэмы.
Быць юрыстам – вялікі гонар і вялікая адказнасць, таму што прафесія патрабуе ад вас аб’ектыўнасці, вытрымкі, справядлівасці і асабістай бездакорнасці.
Сардэчна жадаем усім юрыстам раёна шчасця, здароўя, плённай працы, поспехаў у высакароднай справе вяршэнства права, гуманізму і дабра!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў