Нарушение товарного соседства и грязные холодильники. Журналист «Полымя» побывал в рейде с санстанцией по продуктовым магазинам

Рэйдавая брыгада ў складзе супрацоўнікаў Карэліцкага райЦГЭ і журналіста раённай газеты «Полымя» наведала гандлёвыя кропкі Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства і Карэліцкага камбіната бытавога аблугоўвання насельніцтва. Сваёй мэтай члены рэйду ставілі вывучэнне пытанняў захавання тэрмінаў годнасці  прадуктаў харчавання і санітарных норм у гандлёвых кропках.

Свой першы прыпынак члены рэйду зрабілі ў аграгарадку Турэц. Міні-маркет «Родны кут» размешчаны ў зручным месцы — цэнтры населенага пункта. Наведвальнікам нельга паскардзіцца на асартымент прадуктовых тавараў: ён разнастайны і ў дастатковай колькасці.

Прыцягнула ўвагу маразільная скрыня з марожаным, якая не ўтрымлівалася ў чысціні. Карзіна для захавання лімонаў таксама чакала клапатлівых рук — усяго толькі трэба было памыць.

У адной з маразільных скрыняў парушалася таварнае суседства: крабавыя палачкі знаходзіліся побач са свежамарожанай рыбай і галубцамі.

У «Родным куце» па вуліцы Прытыцкага, 1 у райцэнтры пакупнікі  не могуць паскардзіцца на асартымент тавараў і культуру абслугоўвання — гэтыя пытанні знаходзяцца тут на належным узроўні, але заўважылі, што замарожаныя шыі качкі былі з парушэннямі цэласнасці спажывецкай упакоўкі. Маразільная скрыня для марожанага не ўтрымлівалася ў чысціні: меліся крошкі ад прадукцыі.

Наведалі ў гэты дзень  і магазін «Прадукты» ў г.п. Карэлічы па вуліцы Гагарына, 2.  Заўваг у адрас работнікаў гэтай гандлёвай кропкі  супрацоўнікі  райЦГЭ не выказалі: тут не парушаюцца правілы захавання прадуктаў харчавання і санітарныя правілы.

У магазіне «Поспех» Карэліцкага УКП  БАН загадчыца ўпэўнена расказала пра прадуктовыя тавары, якія былі ў продажы. Гэта хлеба-булачныя, каўбасныя і мясныя вырабы, марожанае, пячэнне, цукеркі і іншае. Яна паказала і спецыяльны прамаркіраваны інвентар для прадуктаў харчавання. Заўваг да работніка гандлю ў супрацоўнікаў райЦГЭ не было.

Валянціна БУЗЮК, урач-гігіеніст райЦГЭ, адзначае:

— Спецыялісты Карэліцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі за 11 месяцаў бягучага года правялі 178 абследаванняў гандлёвых аб’ектаў і аб’ектаў грамадскага харчавання. У 139 выпадках выяўлены парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, што складае 78% ад агульнай колькасці абследаванняў.

Найбольш часта сустракаюцца такія парушэнні, як нездавальняючае санітарнае становішча гандлёвага, тэхналагічнага, халадзільнага абсталявання (25,8% выпадкаў); нездавальняючае санітарнае становішча памяшканняў (4,5% выпадкаў); парушэнне ўмоў захоўвання і рэалізацыі харчовай прадукцыі, забяспечваючых прадухіленне яе псавання і абарону ад забруджваючых рэчываў (3,9% выпадкаў); абарот (рэалізацыя) харчовай прадукцыі без маркіроўкі (з інфармацыяй, якая наносіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза, Еўразійскага эканамічнага саюза) (6,2% выпадкаў); абарот (рэалізацыя) прадукцыі са скончаным тэрмінам годнасці (11,8% выпадкаў); абарот (рэалізацыя) тавара без дакументаў, якія забяспечваюць нагляд і пацвярджаюць якасць і бяспеку (2,25% выпадкаў).

Па выніках маніторынгаў у адрас суб’ектаў гаспадарання накіравана 119 рэкамендацый па ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Вынесена 34 прадпісанні аб зняцці з абароту прадукцыі агульнай вагой 316 кг і 24 л. Прыцягнута да адміністратыўнай адказнасці 5 юрыдычных  і 16 фізічных асоб.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота прадастаўлена Карэліцкім райЦГЭ