Дзед Мароз трапіў да юных пацыентаў Карэліцкай ЦРБ праз акно
Супрацоўнікі Карэліцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» павіншавалі юных пацыентаў Карэліцкай бальніцы і падарылі ім салодкія падарункі.
— Такая акцыя праводзіцца ўжо не першы год, — расказвае начальнік Карэліцкага РАНС Дзяніс Стадольнік. — Навагоднія святы — гэта хлапушкі, салюты і бенгальскія агні. На жаль, не бывае такога года, каб дзеткі пасля святаў не траплялі з рознымі траўмамі ва ўстановы аховы здароўя. Асноўная мэта такіх мерапрыемстваў — папярэдзіць дзіцячы траўматызм. Да таго ж, маленькія пацыенты хутчэй за ўсё правядуць навагоднія святы не дома, у атачэнні родных, таму нашы супрацоўнікі вырашылі скрасіць іх святы, падняць іх настрой.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара