Жители г.п. Мир говорят о значении объездной дороги
Ганна ЦІХОНІЧАВА:
— Аб’язная дарога для міран мае вялікае значэнне. Я пенсіянерка, і для мяне важная цішыня. Раней навокал стаяў гул вялікагрузных машын. Зараз, дзякуючы новай дарозе, жыць стала камфортней, мы спакойна гуляем па нашых утульных вулачках.
Васілій АЛЯШКЕВІЧ:
— Пытанне аб будаўніцтве аб’язной дарогі жыхары г.п. Мір узнімалі даўно. З’яўленне дарогі — вялікая падзея для ўсіх нас. Цяпер стала лепш жыць, і мы больш спакойна сябе адчуваем. Гэтая падзея спрыяльна ўплывае на клімат у гарпасёлку.
Святлана СЕРГІЕНЯ:
— У гэтыя дні міране радуюцца цішыні і камфорту. Вельмі добра, што ўлада пачула і выканала нашу просьбу. Гэта вялікі клопат пра людзей, гэта яшчэ адзін доказ таго, што Беларусь — дзяржава для людзей.
Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА