Адзіны дзень інфармавання насельніцтва правёў  старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў у цэнтры банкаўскіх паслуг № 411 “ААБ Беларусбанк” г.п. Карэлічы

16 лютага прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме “Забеспячэнне ваеннай бяспекі — важнейшы фактар развіцця  Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах” (да 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь). У рамках гэтага дня  інфармацыйна-прапагандысцкая група № 2 на чале старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Шкадава правяла сустрэчу ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 411 “ААБ Беларусбанк”.  Падчас сустрэчы былі ўзняты праблемы і  тэмы,  якія  хвалююць наша грамадства. Аляксандр Віктаравіч адзначыў:

Мы не можам выключаць, што супраць нашай краіны можа быць разгорнута агрэсія. Прынамсі, такую гатоўнасць з боку нашых суседзяў мы бачым. У нашай краіне сфарміраваны неабходныя ўмовы для прадухілення альбо нейтралізацыі розных пагроз нацыянальнай бяспецы. Беларусь ніколі не была і не будзе крыніцай зла і гвалту. Бясспрэчнай каштоўнасцю для нашага народа заўсёды выступаў і выступае мір. Але  хочацца звянуцца да слоў кіраўніка дзяржавы А. Р. Лукашэнкі. “Калі хочаш міру, рыхтуйся да вайны … мы ўжо пяты раз, напэўна, мадэрнізуем свае ўзброеныя сілы, прыстасоўваючыся да таго становішча, якое складваецца… здабываем урокі з войнаў і канфліктаў, якія адбываліся і адбываюцца на планеце”. Сёння многа бюджэтных сродкаў ідзе на паляпшэнне абароназдольнасці нашай краіны, таму кожны з нас павінен з разуменнем ставіцца да вырашэння бытавых праблем.

Падчас размовы звярталася   ўвага на  беражлівае стаўленне  да свайго жыцця і на праблемы вакцынацыі і дыспансерызацыі дарослага насельніцтва з мэтай ранняга выяўлення розных захворванняў.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара