У Карэлічах падвялі вынікі працы аптэчнай сістэмы раёна за мінулы год

У Карэлічах падвялі вынікі працы аптэчнай сістэмы раёна за мінулы год і абмеркавалі планы на будучы.

Па словах загадчыка Цэнтральнай раённай аптэкі №65 Ніны Краскоўскай, галоўнай задачай супрацоўнікаў аптэк з’яўляецца забеспячэнне насельніцтва і лячэбных устаноў раёна эфектыўнымі, якаснымі і даступнымі лекамі. Згодна з сацыяльнымі стандартамі па абслугоўванні насельніцтва рэспублікі, нарматыў забяспечанасці роўны адной аптэцы на восем тысяч чалавек. На Карэліччыне гэты нарматыў перавыконваецца, адна аптэка абслугоўвае 2100 чалавек. Усяго ў раёне працуе дзевяць аптэк, у якіх працуе 31 чалавек. У 2020 годзе ў ЦРА №65 па мэтавым накіраванні прыйшлі чатыры маладыя спецыялісты, усе працуюць фармацэўтамі-рэцэптарамі. У 2022 годзе прыбылі адзін правізар і два фармацэўты. У цяперашні час штатная колькасць ЦРА №65 цалкам укамплектавана.

Лекавым забеспячэннем сельскага насельніцтва займаюцца і медыцынскія работнікі ФАПаў. На пачатак 2022 года рэалізацыя ажыццяўлялася на 11 ФАПах і адным адрасе рознічнай рэалізацыі пры Лукскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Сёння ў раёне восем дзеючых ФАПаў і 1 адрас рознічнай рэалізацыі пры Лукскай АУАП.

У аптэках раённа пастаянна дзейнічае сістэма скідак для тых, хто прад’яўляе карту “Для медыцынскага абслугоўвання», аптэка №111 у Карэлічах з’яўляецца аптэкай нізкіх цэн, з чэрвеня 2022 года прымяняюцца скідкі на ўсіх адрасах рознічнага рэалізацыі пры ФАПах, сезонныя і святочныя скідкі, дзейнічаюць розныя акцыі.

Забеспячэнне насельніцтва і аптэк раёна лекамі арганізавана на належным узроўні, у чым, па словах Ніны Мікалаеўны, вялікая заслуга кіраўніцтва Гродзенскага РУП “Фармацыя”: лекі дастаўляліся своечасова. Акрамя лекавых сродкаў, у аптэках заўсёды маецца шырокі выбар медыцынскіх вырабаў, лекавай расліннай сыравіны, БАДаў да ежы, сродкаў асабістай гігіены, лячэбных касметычных і парфумерных сродкаў, ачковай оптыкі.

Праца аптэчных работнікаў раёна не застаецца незаўважанай і ў Гродзенскім РУП “Фармацыя”, і ў Карэліцкім райвыканкаме. За 2022 год Ганаровыя граматы Гродзенскага РУП “Фармацыя” атрымалі Валянціна Гірэйка, Алена Максімовіч, Надзея Каралько; Падзяку — Таццяна Беська, Святлана Орсіч. Ганаровай граматы Карэліцкага райвыканкама ўдастоены Валянціна Гірэйка і Ніна Краскоўская.

Ад граматнага продажу лекаў залежыць здароўе людзей, трэба пастаянна памятаць, што лекі – гэта асаблівы тавар, а значыць і рэалізоўваць гэты тавар трэба асцярожна і ўважліва, з веданнем справы. 70% насельніцтва купляюць лекі без кансультацый з урачом, пры гэтым большасць з іх прыслухоўваецца да парад работнікаў аптэк, і атрымліваецца, што агульнае здароўе насельніцтва залежыць у значнай ступені ад граматнасці спецыялістаў за аптэчным прылаўкам.

Таксама на сходзе былі агучаны мэты на 2023 год, сярод якіх, напрыклад, рамонт аптэк №65 і 181 у Карэлічах, устаноўка кнопкі выкліку для асоб з абмежаванымі магчымасцямі ў аптэцы аграгарадка Жухавічы, набыццё электронных сродкаў вымярэння тэмпературы і вільготнасці для аптэк № 65, 181, 209, 111, якія знаходзяцца ў райцэнтры і, пры фінансавай магчымасці, для аптэк у аграгарадках Райца, Цырын, Турэц, Жухавічы.

Сяргей СТОЛЯР