Спыталі ў карэліччан, ці дастаткова ў Карэліцкім раёне гурткоў і студый для развіцця дзяцей
Ці дастаткова ў Карэліцкім раёне гурткоў і студый для развіцця дзяцей?
Алена КОЦІК,
жыхарка вёскі Баранавічы Малюшыцкага сельсавета, маці траіх дзяцей:
— Лічу, што для бацькоў важна, каб іх дзеці раслі не толькі здаровымі і былі паспяховымі ў вучобе, але знайшлі занятак па душы. У нашай сям’і мы падтрымліваем развіццё талентаў дзяцей. Старэйшы Аляксандр скончыў музычную школу, сябруе са спортам. Першакласнік Раман пакуль стаіць перад выбарам: чаму аддаць перавагу — музыцы ці малюнку. Увогуле праблем няма: у Карэлічах функцыянуюць гурткі па гэтых накірунках. У малодшай дачкі Дар’і ёсць гімнастычныя схільнасці, а ў раёне гурткоў па гімнастыцы няма. Добра было б, каб адкрылі. На Карэліччыне шмат увагі надаецца развіццю дзіцячых талентаў. Гурткі працуюць паспяхова, гэта бачна па выступленнях дзяцей на святах.
Аляксандр КАНДРУСІК,
ветэран органаў унутраных спраў Карэліцкага РАУС:
— У нашым раёне дастаткова гурткоў і студый па розных накірунках. Дзеці могуць займацца тым відам спорту, які бліжэй па духу і магчымасці. Напрыклад, мой сын Яраслаў некалькі месяцаў займаўся ў секцыі па боксе пад кіраўніцтвам трэнера Івана Дзёмушкіна. 9 гадоў ён займаецца каратэ ў клубе «Белы тыгр». Аляксандр Абадзінскі з’яўляецца не толькі выдатным трэнерам, але вялікую ўвагу ўдзяляе патрыятычнаму выхаванню моладзі. Многія рабяты збіраюцца звязаць сваё жыццё з сілавымі структурамі і Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі клуба «Белы тыгр» штогод займаюць прызавыя месцы на міжрэгіянальных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.
Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА
Фота з архіва «Полымя»