У Карэлічах падвялі вынікі работы сферы адукацыі за 2022 год

У Карэлічах падвялі вынікі работы сферы адукацыі за 2022 год і паставілі задачы на 2023 год.

Асноўныя намаганні ў мінулым годзе на карэліччыне былі накіраваны на павышэнне якасці адукацыі, узмацненне эфектыўнасці выхаваўчай, ідэалагічнай работы, рэалізацыю мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці. Належная ўвага надавалася таксама пытанню аптымізацыі выдаткаў у галіне і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы. Што атрымалася ў мінулым 2022-м і якія пытанні патрабуюць дапрацоўкі, спецыялісты абмеркавалі на савеце ўпраўлення.

Перад пачаткам пасяджэння прысутныя мелі магчымасць азнаёміцца з выставай-прэзентацыяй дасягненняў сістэмы адукацыі раёна ў 2022 годзе. Яна была прадстаўлена тэматычнымі лакацыямі, арганізаванымі ўсімі ўстановамі адукацыі.

Да прысутных з прамовай звярнулася старшыня Карэліцкай раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Святлана Санцэвіч. У сваёй прамове яна выказала словы ўдзячнасці ўсім установам адукацыі раёна за супрацоўніцтва:

– Вы, педагогі, сееце зерне міласэрнасці, дабра і гуманнасці, вы тыя, хто ўмее слухаць і чуць.

Святлана Мікалаеўна ўручыла Падзячныя пісьмы за ўдзел у падтрымцы і развіцці прынцыпаў гуманізму, дабрыні і міласэрнасці начальніку ўпраўлення адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірыне Асташэвіч, каллектывам ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” і ДУА “Турэцкая сярэдняя школа”.

Ірына Асташэвіч выступіла са справаздачай:

– У раёне адукацыйную дзейнасць ажыццяўляюць 19 устаноў агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі. Ахоп дзяцей ва ўзросце ад 1 да 6 гадоў дашкольнай адукацыяй склаў 81,4 %. У мэтах падрыхтоўкі выхаванцаў да жыцця ў высокатэхналагічным свеце ўдасканальвалася работа па ўкараненні ў педагагічную практыку сучасных адукацыйных тэхналогій. Так, ДУА “Дзіцячы сад №1 г.п. Карэлічы” і ДУА “Дзіцячы сад №2 г.п. Карэлічы” паспяхова рэалізуюць рэспубліканскі адукацыйны праект “Інфарматыка без разеткі”. Па выніках рэспубліканскага конкурсу, арганізаванага ў рамках праекта Парка высокіх тэхналогій і Міністэрства адукацыі Беларусі ў намінацыі “Падарожжа ў краіну Інфарматыка” ДУА ”Дзіцячы сад №2 г.п. Карэлічы” ўдастоены дыплома III ступені. Выдадзены зборнік матэрыялаў з вопыту работы выхавальнікаў дзіцячага сада па тэмах “Квэст-гульні” і “Выхаванне экалагічнай культуры дзяцей дашкольнага ўзросту”. У сістэме дашкольнай адукацыі працягваецца работа ў рамках эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, удасканальваецца работа па патрыятычнаму выхаванню, а далучэнне выхаванцаў да даследчай дзейнасці дазволіла дамагчыся пэўных вынікаў.

Неабходна адзначыць якасную і выніковую работу адміністрацыі і педагагічнага калектыву ДУА “Дзіцячы сад г.п. Мір”: пяць перамог у міжнародных конкурсах, сем – у рэспубліканскіх конкурсах і выставах.

Ахоп дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ранняй комплекснай дапамогай штогод складае 100%. Працяг работы па забеспячэнні якасці адукацыі, яго карэкцыйнай накіраванасці дазволіў забяспечыць станоўчую дынаміку паказчыка эфектыўнасці карэкцыйна-педагагічнай дапамогі – 60,2%. Вядзецца праца па стварэнні неабходных умоў для функцыянавання ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы”, ДУА “ДЦРР г.п. Карэлічы”, якія з’яўляюцца апорнымі ўстановамі па інтэграванаму навучанню і выхаванню.
У сістэме агульнай сярэдняй адукацыі асаблівая ўвага адводзілася павышэнню эфектыўнасці самакантролю (кантролю) за забеспячэннем якасці адукацыі. У выніку забяспечана станоўчая дынаміка вучэбных дасягненняў вучняў: іх рэйтынг павялічыўся да 7,2 балаў, колькасць навучэнцаў, якія займаюцца на 9-10 балаў, – да 6,3%, на 5-10 балаў – да 70,8 %. Па выніках выніковай атэстацыі – 5 залатых медалістаў, 6 дзевяцікласнікаў атрымалі пасведчанні з адзнакай. Па выніках абласнога конкурсу даследчых работ навучэнцаў па вучэбных прадметах “Крыштальная Альфа” навучэнка ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” (настаўнік Алена Смольская) ўдастоена дыплома ІІІ ступені.

Профільным навучаннем ахоплена 9 устаноў адукацыі з ахопам 67,1% навучэнцаў 10 класаў і 82,4% навучэнцаў 11 класаў. Укараненне ў профільным навучанні міждысцыплінарнага і прыкладнога падыходу, які дазваляе арыентаваць вучняў на свядомы выбар інжынерна-тэхнічных спецыяльнасцяў, пашырыла магчымасці для вывучэння на павышаным узроўні прадметаў фізіка-матэматычнага профілю: пры выбары вучэбных прадметаў 36 навучэнцаў выбралі фізіку, 33 – матэматыку. Структурным кампанентам дапрофільнай падрыхтоўкі з’яўляецца вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні ў сярэдніх класах. У ДУА “СШ №1 г. п. Карэлічы” вывучэнне англійскай мовы на павышаным узроўні ажыццяўляецца ў 6 класе – 7 вучняў (43,8%), у 7 класе – 9 вучняў (52,9%), у 9 класе – 14 (60,9%). Функцыянуе 5 (+2) педагагічных груп (24 навучэнцы з 4 устаноў адукацыі), клас аграрнай накіраванасці ў ДУА “Цырынская сярэдняя школа” і 2 групы (6 навучэнцаў) аграрнай накіраванасці ў ДУА “Райцаўская сярэдняя школа”. У рамках прафесійнай адукацыі 30 навучэнцаў 10 класа навучаюцца ва УА “Мірскі дзяржаўны каледж», 11 навучэнцаў 11 класа працягнулі навучанне ў рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне”. Працэнт паступлення выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы склаў 69,7% (+4,2 %).

Працягнута работа па рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Лічбавае развіццё Беларусі” на 2021-2025 гады. У ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай” ажыццёўлена пастаўка РОББО лабараторыі, прызначанай для асваення асноў праграмавання, і абсталяваны STEAM-клас.

Аб’ём фінансавых сродкаў, накіраваных на набыццё спартыўнага інвентара і абсталявання, склаў 3,4 тыс. рублёў. У 63,7% устаноў маюцца трэнажорныя залы. Забяспечанасць спартыўным інвентаром і абсталяваннем павялічылася на 0,2% і склала 99,7%.

За высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці прадстаўлены да ўзнагароджання 93 работнікі сістэмы адукацыі раёна. На раённую Дошку гонару занесены настаўнік ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай” Алена Смольская, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА “Красненская сярэдняя школа” Юлія Скварада, а таксама 13 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Ахоп дадатковай адукацыяй дзяцей і моладзі склаў 68,5%. Станоўчы педагагічны вопыт у галіне выхавання трансляваўся ў ходзе рэалізацыі праекта “Марафон паспяховых практык спецыялістаў у сферы арганізацыі працы з моладдзю”. Адзначаюцца станоўчыя тэндэнцыі ў арганізацыі аздараўлення. Працэнт аздараўлення склаў 110,8% ад планавага задання.

Прыярытэтным напрамкам работы па-ранейшаму заставаліся бяспека дзяцей, прафілактыка гвалту ў дачыненні да непаўналетніх, забеспячэнне ўмоў для рэалізацыі іх правоў.
Выдаткі на функцыянаванне ўстаноў адукацыі за 2022 год склалі 14383,9 тыс. рублёў або 98,5% ад удакладненага плана. Колькасць затрачаных сродкаў раённага бюджэту на набыццё матэрыяльных каштоўнасцяў склала 380,3 тыс. рублёў (2021г. – 10,5 тыс. рублёў). Агульная сума прыцягнутых дадатковых сродкаў – 154,8 тыс. рублёў. Паступленні ад пазабюджэтнай дзейнасці склалі 97,6 тыс. рублёў пры планавым паказчыку 78 тыс. рублёў. На падрыхтоўку вучэбна-спартыўных баз устаноў адукацыі да новага навучальнага года, набыццё фізкультурнага і спартыўнага інвентара і абсталявання выдаткавана 53,75 тыс. рублёў. У выніку работы па эфектыўным і рацыянальным расходаванні фінансавых сродкаў выкананы ўсе мінімальныя сацыяльныя стандарты, якія дзейнічаюць у сістэме адукацыі.

Ірына Валер’еўна таксама акцэнтавала ўвагу прысутных на рабоце па замацаванні маладых спецыялістаў на працоўных месцах, на правядзенні работы з выпускнікамі школ па заключэнні з імі мэтавых дагавораў для паступлення ў ВНУ.

У абмеркаванні даклада прыняў удзел намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан, які засяродзіў увагу на рабоце сельскіх устаноў адукацыі, сістэмнай арганізацыі ўнутрышкольных спаборніцтваў па розных відах спорту, актывізацыі і прыцягненні органаў мясцовай улады да ўдзелу ў рэалізацыі праекта ШАГ ва ўстановах адукацыі раёна.

Яўген Мікалаевіч уручыў Ганаровую грамату Карэліцкага раённага выканаўчага камітэту дырэктару ДУА “Цырынская сярэдняя школа” Наталіі Адамушка, Ганаровую грамату Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА “Сярэдняя школа №1 г.п. Карэлічы” Ніне Чычкан.


На савеце ўпраўлення былі падведзены вынікі штогадовага конкурсу на лепшыя ўстановы адукацыі. Лепшымі па выніках працы прызнаны ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.І. Сташэўскай”, ДУА “Турэцкая сярэдняя школа”, ДУА “Дзіцячы сад г.п. Мір”.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара