17 лютага ў Карэлічах адбудзецца свята «Гонар і пашана па працы». На галоўнай сцэне раёна ўзнагародзяць перадавікоў сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці і сацыяльна-культурнай сферы
17 лютага ў Карэлічах адбудзецца свята «Гонар і пашана па працы». На галоўнай сцэне раёна ўзнагародзяць перадавікоў сельскай гаспадаркі, перапрацоўчай прамысловасці і сацыяльна-культурнай сферы.
За дасягненне высокіх вынікаў у працоўнай і вучэбнай дзейнасці 32 чалавекі з ліку работнікаў і навучэнцаў школ будуць занесены на раённыя Дошкі гонару.
Дзясяткі работнікаў і спецыялістаў народнагаспадарчага комплексу Карэліччыны будуць удастоены ўзнагарод і прэмій.
Фінальным акордам свята стане канцэрт гурта «Дразды».
Іна ЛЕЙКА
Фота Ларысы ШУГЛІ