Профориентация по военным специальностям для старшеклассников района прошла в ГУК “Кореличский молодежный центр культуры”

Прафарыентацыя па ваенных спецыяльнасцях для старшакласнікаў раёна прайшла ў ДУК “Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры”

Прадстаўнік ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці падпалкоўнік Андрэй Носаў расказаў школьнікам аб перавагах навучання ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама на ваенным факультэце БНТУ. Таксама перад вучнямі выступілі курсанты акадэміі Сяргей Дземідовіч, Максім Дух і Віктар Татаранка, якія расказалі, чаму яны вырашылі звязаць сваё жыццё з арміяй, як выбралі сваю спецыяльнасць. Ад курсантаў старшакласнікі даведаліся таксама і пра ўмовы вучобы ў акадэміі.

Пасля афіцыйнай часткі старшакласнікі змаглі азнаёміцца з убраеннем і амуніцыяй, якія выкарыстоўвае сучасная беларуская армія.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара