С 7 по 9 февраля состоятся приемы граждан, а 8 февраля — «прямая линия»
прыём грамадзян
9 лютага 2023 года з 10.00 да 11.00 прыём грамадзян у будынку Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта (кабінет № 58, 3-ці паверх) правядзе Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Міхайлавіч КАРАНКЕВІЧ.
Прыём праводзіцца па папярэднім запісе.
Папярэдні запіс на прыём да Каранкевіча В. М. ажыццяўляецца да 8 лютага 2023 года па тэлефоне 2-12-55.
7 і 8 лютага 2023 года з 12.00 да 13.00 намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Мікалаевіч ЧЫЧКАН правядзе выязны прыём грамадзян па актуальных пытаннях сістэмы аховы здароўя ў Карэліцкай паліклініцы (кабінет 83); 14 і 15 лютага 2023 года — з 12.00 да 13.00 — у Мірскай паліклініцы (кабінет 4).
НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»
8 лютага 2023 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць першы намеснік начальніка ўпраўлення Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Валяр’янаўна ХОНЦАР па тэме: «Парадак выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, у тым ліку фізічнымі асобамі».
Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)68-33-70.
У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.