У Карэліцкім РЦКіНТ ушаноўвалі работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна

З нагоды Дня работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўшаноўвалі работнікаў галіны. Урачыстасць адбылася ў Карэліцкім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці, дзе ўручылі шмат узнагарод, прагучалі шчырыя словы, сэрца краналі цудоўныя мелодыі.

На свята завітаў старшыня Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта  Генадзій Шатуеў. Кіраўнік раёна адрасаваў камунальнікам раёна словы прызнання за працу. «Работа камунальнай службы паўсядзённая. Вы камуніруеце шмат работ, каб людзям было цёпла, утульна, прыгожа. Менавіта іх дабрабыт залежыць ад вас, вы робіце іх жыццё камфортней,» — адзначыў прамоўца і ўручыў узнагароды.

Ганаровай граматай Карэліцкага райвыканкама ўзнагароджана начальнік службы «115» Карэліцкага РУП ЖКГ Наталля Швец, а Падзячным пісьмом  Карэліцкага райвыканкама — вадзіцель аўтамабіля Леанід Патук.

У сваёй прамове старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Шкадаў адзначыў важнасць працы работнікаў камунальнай сферы: «Ад дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі залежыць кожны дзень і кожная гадзіна спажыўцоў. Мы прызвычаіліся жыць камфортна, і за гэта вялікая ўдзячнасць камунальнікам за іх нялёгкую, але патрэбную прафесію».

Падзячнае пісьмо старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў уручана вядучаму спецыялісту Карэліцкага РУП ЖКГ Вікторыі Бародзінай,  Ганаровая грамата Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў — майстру па кантрольна-вымяральных прыборах і сродках аўтаматыкі гэтай галіны Аляксею Емельяновічу.

Падзяку Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі атрымаў электрагазазваршчык участка «Кацельня вуліцы Гастэлы» Юрый Скобля, Ганаровую грамату ДА «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гродзенскай вобласці» — сталяр рамонтна-будаўнічага ўчастка Аляксандр Вясна, Грамату гэтага аб’яднання — аператар кацельнага ўчастка «Кацельня вуліцы Гагарына» Алег Кухарчык, Падзячнае пісьмо гэтага аб’яднання — вадзіцель аўтамабіля Мікалай Бандарык.

З нагоды прафесійнага свята камунальнікаў раёна павіншавала старшыня Карэліцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Лідзія Шэўка, якая адзначыла патрэбнасць гэтай прафесіі і працавітасць работнікаў галіны. Эканаміст Карэліцкага РУП ЖКГ Таццяна Батура ўзнагароджана Ганаровай Граматай Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюзаў работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, інжынер-праграміст Карэліцкага РУП ЖКГ Віталій Камароўскі — Ганаровай граматай раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Раздзяліць радасць з нагоды прафесійнага свята камунальнікаў прыйшлі партнёры — прадстаўнікі КУСП «Чарняхоўскі-Агра», установы «Замкавы комплекс «Мір», Мірскага ўчастка Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода, АТТ «Карэлічы-Лён». Госці выказалі словы ўдзячнасці за супрацоўніцтва і ўручылі падарункі.

Слова трымаў намеснік дырэктара — галоўны інжынер Карэліцкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Мікалай Лукашкоў, які выказаў найлепшыя словы віншаванняў і пажаданняў у адрас калег па працы, пажадаў здароўя і аптымізму.

Дзесяць работнікаў галіны занесены на Дошку Пашаны прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна: аператар кацельні г.п. Мір Андрэй Лабаза, слесар КІПіА электрагаспадаркі Уладзімір Кужалевіч, электраманцёр па рамонце і абслугованні электраабсталявання Вадзім Шах, бухгалтар апарата ўпраўлення Алена Каралько, аператар ачысных збудаванняў каналізацыя Карэлічы Іван Пяхотка, юрыст-консульт апарата ўпраўлення Дзмітрый Горбік, спецыяліст па камунальных разліках разлікова-даведачнага цэнтра Алена Карась, майстар участка добраўпарадкавання г.п. Мір Алена Дудко, майстар па добраўпарадкаванні Мікалай Яўсей, электрагазазваршчык кацельнай вуліцы Гагарына Віталій Бусько.

Работнікі сферы ўзнагароджваюцца каштоўнымі падарункамі (сертыфікатамі).

0Ветэран — гучыць ганарова. Словы падзякі былі выказаны былым дырэктарам Анатолію Анісімаву і Аляксандру Рудаку, былому галоўнаму бухгалтару Веры Сашко. Слова трымаў Анатолій Іванавіч Анісімаў.

Работнікі культуры падарылі цудоўныя мелодыі работнікам камунальнай сферы раёна з нагоды іх прафесійнага свята.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ