25 рекомендаций о ликвидации нарушений и 2 штрафа. Кореличский райЦГЭ контролирует проведение месячника по наведению порядка на земле

— Не чакайце заўваг, наводзьце парадак самі, — заявіў падчас працоўнай нарады старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў, заслухаўшы інфармацыю аб ходзе месячніка па санітарнай ачыстцы і навядзенні парадку.

Па словах намесніка старшыні райвыканкама Яўгена Чычкана, на мінулым тыдні раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі выдадзена 25 рэкамендацый аб ліквідацыі парушэнняў, да дзвюх арганізацый прыменены меры адміністрацыйнага ўздзеяння за парушэнні санітарнага ўтрымання тэрыторый. У рамках кантролю за правядзеннем месячніка па навядзенні парадку на зямлі праінспектавана 27 арганізацый і прадпрыемстваў, у бліжэйшы час гэта закране і астатніх.

У раёне працягваецца рамонт дарог. Карэліцкім ДРБУ-158 праводзілася асфальтаванне дарогі Карэлічы-Валеўка, ямачны рамонт дарог Турэц-Ярэмічы-Скорычы, Трашчычы-Жухавічы-Цырын, Райца-Цырын-Навасёлкі.

Іна ЛЕЙКА