В Кореличах состоялся рейд ГАИ по проверке детских средств безопасности
У наш час машына ёсць практычна ў кожнай сям’і. А значыць з неабходнасцю перавозіць у аўто дзіця сутыкаецца значная колькасць бацькоў. Сучасныя мамы і таты падыходзяць да гэтага з большай адказнасцю, чым раней. І шмат у чым праз увядзенне новых патрабаванняў ДАІ.
У рамках абласнога адзінага дня дзіцячай бяспекі супрацоўнікі ДАІ праверылі, ці выкарыстоўваюць карэліччане сродкі бяспекі для сваіх дзяцей. Прыемна, што ва ўсіх сустрэчных аўтамабілях малыя знаходзіліся ў спецыяльных дзіцячых крэслах альбо бустэрах.
Прафілактычная работа, якая праводзіцца супрацоўнікамі аўтаінспекцыі і педагагічнымі работнікамі, прыносіць свае вынікі: многія дзеці самі ведаюць, што яны павінны сядзець у спецыяльным месцы і прышпільвацца.
Служба ДАІ нагадвае, што аўтамабіль, дзе знаходзіцца дзіця ва ўзросце да 12 гадоў, павінен быць абсталяваны дзіцячай утрымліваючай прыладай у залежнасці ад росту і вагі пасажыра. Выключэнне — калі дзіця едзе ў таксі і для тых дзяцей, чый рост большы за 150 сантыметраў, — яны павінны выкарыстоўваць штатныя рамяні бяспекі.
Адміністрацыйная адказнасць за парушэнне правілаў перавозкі дзяцей прадугледжвае папярэджанне альбо штраф у памеры да чатырох базавых велічынь. Калі ж кіроўца парушыць правілы перавозкі дзяцей паўторна на працягу года, то яго чакае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад дзвюх да васьмі базавых велічынь.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара