Карэліччане гавораць аб утварэнні беларускай партыі «Белая Русь»

Лілія АРЦЮХ,

дырэктар ДУК “Карэліцкая раённая бібліятэка”:

– Грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” функцыянавала ўжо доўгі час. Лічу, што яно ўжо саспела для пераходу на новы ўзровень. Гэта неабходна нашаму грамадству. Стварэнне  партыі – адзін з паказчыкаў яго сталасці. Партыя  стане новай сілай, а грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” не выйдзе з палітычнай прасторы, а, як і раней, будзе вырашаць ускладзеныя на яго задачы, рэалізоўваць праекты. “Белая Русь” – гэта магчымасць кожнаму грамадзяніну нашай краіны для палітычнай самарэалізацыі ў мірным рэчышчы. Упэўнена, стаўшы членамі партыі, многія людзі атрымаюць дадатковыя магчымасці для ўвасаблення ў жыццё сваіх ідэй на карысць грамадства. А краіна ад рэалізацыі палітычнай волі насельніцтва толькі выйграе.

Фёдар ЖУК,

дырэктар ААТ “Карэлічы-Лён”:

– З прыняццем новага закона аб партыях і грамадскіх аб’яднаннях стала зразумела, што рэальнай палітычнай сілы, здольнай кансалідаваць усеўзроставыя і сацыяльныя групы насельніцтва ў рэспубліцы, фактычна няма. Са стварэннем новай партыі мы зможам усталяваць парытэт паміж асобай, грамадствам і дзяржавай. Да таго ж свае прапановы ў праграму палітычнай партыі “Белая Русь” можа ўнесці кожны жадаючы. І яны будуць пачутыя.  Лічу, што гэта будзе своеасаблівай падтрымкай палітычнага курсу, накіраванага на захаванне суверэнітэту краіны і забеспячэнне яе росквіту. Неабходна захаваць дасягнутае і рухацца далей.

Кацярына КУКАНАВА

Фота з архіва «Полымя»