У Карэліцкім раённым вузле паштовай сувязі праведзены Дзень падпісчыка на раённую газету «Полымя»

24 сакавіка журналісты раённай газеты «Полымя» наведаліся на раённы вузел паштовай сувязі, каб правесці Дзень падпісчыка. Карэліччане выпісвалі любімае выданне і дзяліліся сваімі меркаваннямі.

Уладзімір САЎКО,
ветэран працы, жыхар г.п. Карэлічы:
— Выпісваю «Полымя» трыццаць пяць гадоў. Чытаю ад пачатку да канца. Даведваюся пра ўсе навіны, якія змяшчаюцца ў раёнцы. Заўсёды чытаю выступленне Прэзідэнта і дэпутатаў, меркаванні карэліччан па розных жыццёвых накірунках. Цікаўлюся развіццём сельскай гаспадаркі раёна.
Супрацоўнікам раённай газеты «Полымя» жадаю поспехаў у працы і сямейнага дабрабыту!

Алена РУСАК,

жыхарка вёскі Лясок Красненскага сельсавета:
— Працую ў Бараўлянах ва ўстанове для пажылых людзей вахтавым метадам. Прыязджаю на выхадныя ў вёску Лясок і стараюся адразу прачытаць «Полымя». Хачу быць у курсе падзей, якія адбываюцца ў раёне. Тут нарадзілася і вырасла, і гэта мая радзіма. Люблю ўсё чытаць, іншы раз перачытваю. Гэта наша газета: яна з намі ўсё жыццё. Раней выпісвалі бацькі, цяпер выпісваю сама. Раёнцы жадаю цікавых падзей, і каб яна радавала чытачоў яшчэ доўгі час.

Галіна СМАЛЯНКА
Фота Кацярыны КУКАНАВАЙ