В Кореличском районе проверили техническое состояние школьных автобусов. Что показал мониторинг?
Сумесны маніторынг тэхнічнага стану школьных аўтобусаў правялі 7 красавіка супрацоўнікі МА ДАІ Навагрудскага РАУС і прадстаўнікі транспартнай інспекцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці.
– Даручэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.03.2023 года Міністэрству ўнутраных спраў загадана праверыць арганізацыю бесперабойнай перавозкі навучэнцаў і тэхнічны стан транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для гэтага, – расказаў старшы дзяржаўтаінспектар МА ДАІ Навагрудскага РАУС Аляксандр Палуян. – Таму з 4 па 11 красавіка па ўсёй рэспубліцы ажыццяўляўся маніторынг тэхнічнага стану школьных аўтобусаў і адпаведнасці іх абсталявання ўстаноўленым патрабаванням. Гэта робіцца для таго, каб дарога ў школу для дзяцей была камфортнай, а самае галоўнае – бяспечнай.
Падчас агляду супрацоўнікі ДАІ і транспартнай інспекцыі праверылі ў вадзіцеляў аўтобусаў наяўнасць вадзіцельскіх пасведчанняў, дзеючых медыцынскіх даведак аб дазволе кіравання аўтобусамі і страхавых пасведчанняў, вывучылі своечасовасць атрымання дазволу на допуск аўтобусаў да ўдзелу ў дарожным руху, азнаёміліся з арганізацыяй штодзённага перадрэйсавага агляду тэхнічнага стану транспартных сродкаў перад выездам на лінію і парадкам праходжання перадрэйсавага кантролю вадзіцеляў.
Асаблівая ўвага была нададзена маніторынгу тэхнічнага стану школьных аўтобусаў. Была праверана спраўнасць светлавой і гукавой сігналізацыі, светлавых прыбораў і тармазной сістэмы, абавязковая наяўнасць маячка і апазнавальных знакаў “Дзеці”, а таксама аптэчкі і вогнетушыцеля.
Аляксандр Палуян адзначыў, што было праверана адзінаццаць адзінак тэхнікі, якая падвозіць навучэнцаў ва ўстановы адукацыі, былі выяўлены некаторыя нязначныя недахопы ў тэхнічным стане школьных аўтобусаў і якія неабходна ліквідаваць у кароткі тэрмін.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара