На Карэліччыне сеюць кукурузу

Першымі высяваць “царыцу палёў” пачалі аграрыі СВК “Свіцязянка-2003” і “Маяк-Заполле”.

У гэтым годзе “маякоўцы” плануюць засеяць кукурузай 600 га, з іх 200 будзе пасеяна на зерне, 400 — на сілас.

У раёне будзе пасеяна 7893 га кукурузы, з іх 2615 на зерне, 5278 — на сілас.

Аграрыямі Карэліцкага раёна праведзена закрыццё вільгаці на 14183 га, вясенняя апрацоўка глебы — на 8302 га. Пад сяўбу яравых культур падрыхтавана 12453 га, што скаладае 66% ад плана. Пасеяна 8810 га яравых культур (47%), у тым ліку 100% ранніх зерневых і зернебабовых (без кукурузы і грэчкі). Земляробы раёна пасеялі 2325 га цукровых буракоў (план — 3505 га, 66%), 456 га аднагадовых траў (план перавыканы на 135%), 1465 га льну-даўгунцу (68%). На Карэліччыне ў другі раз падкормлена 9100 га азімых зерневых (70%), 4020 га азімага рапсу (100%) і 10 азімай свірэпіцы (100%). Аграрыямі падкормлена 4898 га шматгадовых траў (83%), падсеяна 1727 га шматгадовых траў (74%). Земляробамі ўнесена 524 тоны дзеючага рэчыва азотных угнаенняў, 572 т. фосфарных на 11713 га, 2097 т калійных на 16090 га. Нарыхтавана 489,8 тыс. тон арганічных угнаенняў, вывезена на палі 442,3 тыс. тон, унесена 301,6 тыс. тон.

Сяргей Варановіч



Аляксандр Раковіч

Сяргей Сцепанчук

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара