Поздравление с Пасхой от Кореличского райисполкома, районного Совета депутатов и парламентариев Александра Сонгина и Эльвиры Сороко
Паважаныя жыхары Карэліччыны!
Сардэчна віншуем усіх праваслаўных хрысціян са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем! Гэтае хрысціянскае свята напаўняе наша жыццё і нашы сэрцы духоўнымі сіламі, верай і надзеяй, дабром і цярпеннем.
Велікодныя сямейныя традыцыі аб’ядноўваюць людзей, ствараюць асаблівую атмасферу ў кожным доме. Святло доўгачаканага свята нагадвае нам пра галоўныя жыццёвыя каштоўнасці — наколькі важныя для чалавека каханне і здароўе, дабрабыт блізкіх і сяброў.
У гэтыя святочныя дні шчыра жадаем вам шчасця і радасці, веры і ўзаемаразумення! Няхай велікодныя ўрачыстасці прынясуць душэўны спакой і святло ў вашыя сем’і, шчырасць і дабро ва ўзаемаадносіны!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Эльвіра САРОКА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Аляксандр СОНГІН,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь