На Карэліччыне завершана сяўба ранніх яравых культур

Па дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама, на Карэліччыне цалкам завершана сяўба ранніх яравых культур.

— На сённяшні дзень у раёне засталося пасеяць 105 га цукровых буракоў і 21 га лёну. Гэта адзін няпоўны рабочы дзень, — кажа галоўны спецыяліст упраўлення Ілья Самуйлік. — Што тычыцца кукурузы на сілас, перад намі стаіць задача пасеяць яе да 25 мая, але мы справімся хутчэй.

На гэтым тыдні ўсе прадпрыемствы раёна прыступяць да сяўбы кукурузы. Пакуль што не пачалі працу ў ДП «Чарняхоўскі-Агра», «Царука», «Птушкафабрыка “Чырвонаармейская».

— На палях раёна кіпіць праца, — кажа Ілья Самуйлік. — Нягледзячы на вялікія выхадныя, працэс не спыняўся. Усе настроены на рабочы лад. Галоўнае, каб нам спрыяла надвор’е.

Сяргей СТОЛЯР