В рамках единого дня информирования населения Евгений Бусько встретился с коллективом СПК «Маяк-Заполье»

У рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы №3 сустрэліся з калектывам мехмайстэрняў у агр. Краснае.

 

Тэмай сустрэчы сталі “Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь”. Выступаючы перад прысутнымі, першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгеній Бусько адзначыў, што адным з ключавых аспектаў Паслання Прэзідэнта стала недапушчэнне ваенных дзеянняў і захаванне міру на беларускай зямлі. Звярнуў увагу выступоўца і на ўзнятае на Пасланні пытанне аб развіцці беларускай эканомікі.

 

— Як слушна заявіў Кіраўнік дзяржавы, заробак павінен быць зароблены, — сказаў Яўгеній Анатольевіч. — Кожны павінен выконваць свой абавязак, у такім выпадку краіна будзе развівацца.

Першы намеснік начальніка Карэліцкага РАНС Сяргей Бунчук у сваім выступленні нагадаў пра забарону выпальвання сухой расліннасці і адказнасць за гэтае дзеянне. Расказаў выратавальнік і пра спальванне смецця на прысядзібным участку.

— Спальвайце смецце на бяспечнай адлегласці ад пабудоў, — параіў выратавальнік. — Не пакідайце вогнішча без нагляду, ад гэтага залежыць ваша бяспека.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара