Айцец Ежы Саковіч, пробашч Карэліч і Варончы: «Хрыстус памёр, каб жыць. Хрыстус Уваскрос!»
Узлюблёныя ў Хрысце Збаўцы, гэтай радаснай навіной я вітаю вас у гэтыя асаблівыя дні, калі Касцёл аб’яўляе свету Добрую Вестку аб праяўленай ва ўваскрашэнні Хрыста Божай Міласэрнасці. Уваскрашэнне з мёртвых нашага Збавіцеля пралівае святло на наша жыццё, дае яму зусім іншую перспектыву і запэўнівае аб нашым канчатковым лёсе, якім з’яўляецца вечнае жыццё на нябёсах. Уваскрашэнне і збаўленне, здзейсненыя нашым Богам, адначасова паказваюць нам шлях на этапе зямнога існавання, вызначаюць праграму дзеянняў і падкрэсліваюць, што ў канчатковым выніку ў нас павінна адбыцца ператварэнне ў новага чалавека на ўзор нашага Збавіцеля і Брата ў чалавецтве Хрыста Збаўцы.
Хрыстус памёр, каб жыць. Каб яго жыццё праявілася ў нас. Колькі татаў і мамаў паміраюць у служэнні і любові кожны дзень за сваіх і для сваіх дзяцей, каб іх жыццё было шчаслівым і радасным, каб ім было што есці і ў што апрануцца, каб яны перадавалі жыццё далей, чакаючы ўнукаў і праўнукаў. Таму, як ніколі, трэба нам атрымліваць асалоду ад жыцця: апрацоўваць зямлю, саджаць і сеяць, спажываць яе плады, будаваць дамы і ўпрыгожваць наваколле, ствараць сем’і і нараджаць дзяцей, клапаціцца як пра дзіця, так і чалавека старэйшага ўзросту і пры гэтым клапаціцца пра сябе.
Жадаю вам, каб кожнага дня мы сустракаліся з Уваскрослым Хрыстом Езусам, пачынаючы жыць па-новаму, на ўзор Яго Мамы Найсвяцейшай Марыі Дзевы, каторай не было пры магіле, яна не губляла часу, бо ў смерці няма Бога: «Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма, Ён уваскрос! (Лука 24,5-6). Шyкайце Езуса, Бога ў тым, што дае жыццё! Са Святам Жыцця!
А. Ежы Саковіч OSPPE,
Пробашч Карэліч і Варончы
А. Ануфрый Альховік OSPPE, вікарый