Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан: «Пазітыўная ўзаемазалежнасць Беларусі і Расіі стала для абедзвюх дзяржаў адным з фактараў выжывання ў гэты складаны час»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны Расіі Сяргеем Шайгу абмеркаваў два важнейшыя для беларускага грамадства пытанні — эканамічную і ваенную бяспеку, а па сутнасці нацыянальную бяспеку нашай краіны. Пазітыўная ўзаемазалежнасць Беларусі і Расіі стала для абедзвюх дзяржаў адным з фактараў выжывання ў гэты складаны час, — адзначае намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня РА РГА «Белая Русь» Яўген Чычкан.
— Да пачатку 2022 года Украіна з’яўлялася другім па значнасці рынкам для Беларусі, і наша краіна гэты рынак праз санкцыі страціла. Украіна займала 17% нашага экспарту, і гэтыя 17% пераарыентаваліся на Расію.
Гэта значная дапамога для беларускай эканомікі. У 2022 годзе Расія і Беларусь дасягнулі рэкорднага ўзроўню тавараабароту — 50 млрд долараў. Ва ўмовах фактычнай блакады беларускага экспарту з боку заходніх краін яна таксама забяспечвае перавалку шырокага спектру беларускіх грузаў на рынкі трэціх краін.
Што датычыцца ваеннай бяспекі, то цяпер мы бачым сумесныя ваенныя вучэнні, ва Узброеныя Сілы Беларусі пастаўлены комплексы «Іскандэр», «С-400» і «Тор-2». Ва ўмовах мілітарызацыі Польшчы нам інакш паступаць нельга. Рызыкі ваеннай бяспекі Беларусі ўзмацняюцца праз пастаўкі Польшчы найноўшага заходняга ўзбраення. Польскае кіраўніцтва, напрыклад, запланавала на ваенныя выдаткі 4% ад валавога ўнутранага прадукта — гэта 28 млрд долараў. Польшча, Літва і Латвія працягваюць адгароджвацца ад Беларусі плотам, і гэтыя дзеянні ўрадаў суседніх краін таксама цягнуць пэўныя рызыкі і выклікі для ваеннай бяспекі нашай краіны.
Зараз наш Прэзідэнт вырашае найважнейшую задачу — забяспечыць бяспеку грамадства, даць беларусам пачуццё абароненасці.
Іна ЛЕЙКА
Фота з архіва рэдакцыі