18 мая, у Міжнародны дзень музеяў, гасцей Мірскага замка чакае «Музейнае пераўвасабленне»

Падчас тэатралізаваных экскурсій па Паўночным корпусе палаца «уладальнікі» і «насельнікі» замка раскажуць пра сакрэты княжацкай кухні, таемную мову веера і многае іншае.
Увесь дзень у Партрэтнай зале цырымоніймайстар будзе развучваць з гасцямі старажытныя танцы!
У 10.00, 12.00 і 15.00 вас будзе вітаць замкавая гармата!
Асвоіць САКРЭТЫ вырабу ВЫЦІНАНАК ахвочыя змогуць на мансардзе замка, дзе зараз праходзіць выстава народнага майстра Беларусі Святланы Вяль.
У гэты дзень у Мірскім замку адбудзецца сапраўды знамянальная падзея! У другой палове дня ў экспазіцыйнай зале “Першыя ўладальнікі Міра” мы прадставім НОВЫ ЭКСПАНАТ, звязаны з заснавальнікам замка Юрыем Іллінічам!
Увечары ў сацыяльных сетках мы падвядзем ВЫНІКІ КОНКУРСУ “Музейнае пераўвасабленне”. Азнаёміцца з умовамі конкурсу можна ў стужцы навін і абавязкова прыняць удзел!
Сябры, чакаем вас у музеі з 10.00 да 18.00.