Кореличский район в числе лидеров косовицы на Гродненщине (+инфографика)
Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раёне скошана 1503 га траў першага ўкосу, што складае 10% ад плана. Убрана 45% ад скошанага.
Па тэмпах касьбы лідзіруюць СВК “Свіцязянка-2003” (32%), СВК “Маяк-Заполле” (21%), СВК «Жухавічы» (11%).
У раёне нарыхтавана 3854 т сенажу (2% ад планавых паказчыкаў). Па аб’ёмах закладзенага сенажу лідзіруюць СВК “Свіцязянка-2003” (7%), СВК “Маяк-Заполле” (3%), СВК «Жухавічы» (3%).
На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 0,55 ц кармавых адзінак. Найбольш высокую забяспечанасць кармамі дэманструюць СВК “Свіцязянка-2003” (1,5 ц карм. адз.), СВК “Маяк-Заполле” (0,87 ц карм. адз.), СВК «Жухавічы» (0,48 ц карм. адз.).
Па тэмпах касавіцы Карэліцкі раён ідзе другім у вобласці. Лідзіруе Гродзенскі раён. Па аб’ёмах нарыхтаванага сенажу Карэліцкі раён займае трэцюю пазіцыю, саступаючы Гродзенскаму і Слонімскаму раёнам.Па аб’ёмах нарыхтаванага сіласу Карэліцкі раён знаходзіцца на першым месцы ў вобласці (2614 тон, або 2%).
Па нарыхтоўцы кармоў на адну ўмоўную галаву жывёлы Карэліччына таксама на другім месцы абласной турнірнай табліцы. Апярэджваюць карэліцкіх аграрыяў толькі работнікі Гродзенскага раёна з паказчыкам 0,96 цэнтнера кармавых адзінак.
Сяргей СТОЛЯР