Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Аляксандр Сонгін сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Краснае Красненскага сельвыканкама
19 чэрвеня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін сумесна са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Шкадавым і намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама Аляксандрам Былічам сустрэліся з жыхарамі аграгарадка Краснае Красненскага сельвыканкама.
Сустрэчы з жыхарамі па месцы жыхарства – адзін з эфектыўных спосабаў працы з насельніцтвам. Для людзей – гэта магчымасць напрамую звярнуцца да дэпутата па кансультацыю, за рашэннем праблем, якія ўзніклі. Для дэпутатаў – з першых вуснаў даведацца пра тое, што асабліва хвалюе жыхароў. Вяскоўцы аграгарадка Краснае звярнуліся да парламентарыя з просьбай вырашыць праблему бесперабойнага забеспячэння вадой, асабліва ў летні перыяд.
Намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Аляксандр Быліч даў разгорнуты адказ і запэўніў, што да канца 2023 года праблема будзе канчаткова вырашана.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара