Где и как кореличчане могут реализовать свою продукцию

Дзе і на якіх умовах жыхары раёна могуць рэалізоўваць сельскагаспадарчую прадукцыю? Магчыма, яе прымае райспажыўтаварыства, ці акрамя штотыднёвага рынка можна здаць у магазіны? 

Раней патрэбна была даведка з санстанцыі на грыбы, ягады, а што па іншых прадуктах?

А яшчэ вельмі цікава пра рамеснікаў: дзе і як яны могуць рэалізаваць у раёне сваю прадукцыю?

(Са звароту ў раённую газету «Полымя»).

Начальнік службы прамысловасці і нарыхтовак Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Уладзімір БАРЫЛА:

— Закупка яек курыных магчымая. Рэалізацыя ў гандлёвую сетку павінна суправаджацца пасведчаннем якасці, з указаннем даты выпрацоўкі, і паказчыкаў на даследаванні, якія праведзены ў атэставаных лабараторыях.

Мяса дамашняй жывёлы прымаецца толькі пры ўмове забою на спецыялізаваных пляцоўках і пры наяўнасці ветдаведкі і ідэнтыфікацыйных бірак.

Урач-гігіеніст Карэліцкага раённага ЦГЭ Ілона ЛІХАРАД:

— На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 чэрвеня 1993 года аб ахове здароўя, агульных санітарна эпідэміялагічных патрабаванняў да ўтрымання і эксплуатацыі капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў і іншых аб’ектаў, якія належаць суб’ектам гаспадарання, зацверджаным Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11. 2017 года № 7, санітарных норм і правіл «Патрабаванні да ажыццяўлення гандлю на рынках харчовай прадукцыяй» сельскагаспадарчая прадукцыя можа рэалізоўвацца на рынку пасля правядзення адпаведных лабараторных даследаванняў і заключэння лабараторыі ветэрынарна-санітарнай экспертызы рынка аб яе адпаведнасці патрабаванням прававых актаў да якасці і бяспекі такой прадукцыі. Захаванне і рэалізацыя харчовай прадукцыі павінны ажыццяўляцца ва ўмовах, якія забяспечваюць прадухіленне яе псавання і абарону ад рэчываў, якія забруджваюць (захаванне тэмпературнага рэжыму). Асобы, якія ўдзельнічаюць у звароце на рынку сельскагаспадарчай прадукцыі, вырашчанай імі на зямельных участках, хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў, гатовай кулінарнай прадукцыі, павінны праходзіць рэнтгенфлюараграфічнае абследаванне.

Галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Рада ЯРМОЛА:

— Згодна з рашэннем Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ад 18 красавіка 2018 года № 243 у 1 пункце ўказваецца аб устаноўцы на тэрыторыі Карэліцкага раёна месц для рэалізацыі фізічнымі асобамі, якія не ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, тавараў, вызначаных у частцы першага падпункта 1.5 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2014 г. № 222 у выпадку, калі гандаль імі не абмежаваны ці не забаронены заканадаўствам. Гэта пляцоўка ў Карэлічах — каля рынка Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства па вуліцы Гагарына, ценевы навес плошчай 100 квадратных метраў у Міры — на плошчы 17 Верасня, а таксама пляцоўкі: у Малых Жухавічах — каля стадыёна па вуліцы Зорнай, у Луках — каля гандлёвых павільёнаў па вуліцы Партызанскай, у Малюшычах — каля жылога дома № 5-а па вуліцы Яна Фогеля, у Райцы — каля будынка культуры і вольнага часу «Райцаўскі сельскі клуб» па вуліцы Першамайскай, 30, у Варончы — каля будынка паштовай сувязі РУП ПС «Белпошта» па вуліцы Школьнай, 27, у Турцы — каля жылога дома № 3 па вуліцы Карэліцкай, у Цырыне — каля будынка магазіна Карэліцкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства па вуліцы Цэнтральнай, у Ярэмічах — каля будынка культуры і вольнага часу «Ярэміцкі Дом рамёстваў» па вуліцы Цэнтральнай, 4.

Падрыхтавала Галіна СМАЛЯНКА