В Кореличском районе завершили первый укос трав

Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, у раёне скошана 14336 га траў першага ўкосу. План выкананы на 100%. Аграрыямі раёна ўбрана 88% ад скошанага.

У раёне нарыхтавана 1690 т сена (18% ад планавых паказчыкаў), 61835 т сенажу (38%). Лідарамі па нарыхтоўцы сена з’яўляюцца СВК “Маяк-Заполле” (39%), ДП “Птушкафабрыка “Чырвонаармейская” (33%), СВК “Свіцязянка-2003” (23%). Па аб’ёмах закладзенага сенажу лідзіруюць ДП “Племзавод Карэлічы” (57%), ДП “Чарняхоўскі-Агра” (54%), СВК “Маяк-Заполле” (46%).

На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 6,48 ц кармавых адзінак. Найбольш высокую забяспечанасць кармамі дэманструюць ДП “Чарняхоўскі-Агра” (9,9 ц карм. адз.) СВК “Маяк-Заполле” (9,08 ц карм. адз.), ДП “Племзавод Карэлічы” (9,49 ц карм. адз.).

Сяргей СТОЛЯР