В Кореличском районе большинство агроусадеб прошли перерегистрацию
З 1 ліпеня ўладальнікаў аграсядзіб чакаюць істотныя змены. У іх засталося тры тыдні, каб пацвердзіць свой статус або перайсці на падатак на прафесійны даход.
Займацца аграэкатурызмам могуць фізічныя асобы альбо сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія павінны аказваць пэўныя паслугі, сярод якіх наяўнасць жылога дома, агульная колькасць жылых пакояў не павінна перавышаць 10, вядзенне суб’ектамі аграэкатурызму ўласнай падсобнай гаспадаркі альбо вытворчасць ці перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, наяўнасць магчымасцей для азнаямлення турыстаў з прыроднымі, сельскагаспадарчымі і архітэктурнымі аб’ектамі, нацыянальнымі традыцыямі мясцовасці, у якой знаходзіцца сядзіба.
— Зараз у якасці падатку ўласнікі аграэкасядзіб плацяць збор — 37 рублёў у месяц. Да 1 ліпеня ўладальнікам аграсядзіб неабходна падаць пісьмовую заяву ў службу “Адно акно” райвыканкама, каб атрымаць дазвол на сваю дзейнасць, — кажа галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму райвыканкама Юлія Ліхута. — На дадзены момант дазвол атрымалі 8 уладальнікаў аграсядзіб раёна з 14, яшчэ чатыры заявы на разглядзе.
Калі ўладальнік аграэкасядзібы атрымае дазвол мясцовых органаў улады на ўплату збора ў памеры 37 рублёў у месяц, то з 1 ліпеня 2023 г. ён будзе мець права захаваць дадзены рэжым падаткаабкладання. Інакш яму давядзецца стаць плацельшчыкам падатку на прафдаход.
Сяргей СТОЛЯР