У Міжнародны дзень аховы дзяцей выхаванцы Дзіцячага сада г.п. Мір ўсклалі кветкі да помніка на брацкай магіле воінам-вызваліцелям

Дзяцінства – самы цудоўны і бесклапотны час, напоўнены мноствам яркіх падзей, чараўніцтвам і шчырай радасцю, смелымі марамі, якія без сумневу спраўджваюцца. Дзяцінства — аснова жыцця, тое, што закладзена ў чалавека з дзяцінства, застаецца з ім назаўжды.

Ва ўсіх дзетак дзяцінства павінна быць мірным і шчаслівым. І таму трэба ніколі не забывацца, каму мы павінны за мірнае бясхмарнае неба над галовою, за яркія сонечныя дні, за бестурботныя гульні, за шчаслівае вольнае жыццё.

Менавіта таму ў сімвалічнае свята – Міжнародны дзень аховы дзяцей – выхаванцы Дзіцячага сада г.п.Мір наведалі помнік воінам-вызваліцелям, усталяваны на гарадской плошчы на месцы брацкай магілы. Дзеці ушанавалі памяць салдатаў, загінўушых у час Вялікай Айчыннай вайны пры вызваленні г.п.Мір, хвілінай маўчання, і с падзякай ўсклалі да помніка яркія летнія букеты.

Дзякуй, што захавалі дзіцінсвта, дзякуй за жыцце, дзякуй за мары!

Святлана Петрыман,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці