Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем работников налоговых органов
Паважаныя работнікі і ветэраны працы
падаткавых органаў Карэліччыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Сёння падаткавая служба з’яўляецца надзейным звяном складанага дзяржаўнага механізму, якое выконвае адказную задачу па забеспячэнні фінансавай і эканамічнай стабільнасці ўсёй нашай краіны. Істотны ўклад у гэты важны і напружаны працэс належыць работнікам падаткавай службы Карэліччыны. Паважаныя сябры! Дзякуючы вашай працы расце дабрабыт насельніцтва рэгіёна, вы пастаянна ўдасканальваеце сваю дзейнасць, прымяняеце сучасныя тэхналогіі, што дазваляе падаткаплацельшчыкам выконваць свой грамадзянскі абавязак з камфортам і меншай стратай часу. Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у працы.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў