Блюда из картофеля и борьба за Орден белого клубня. В агрогородке Цирин прошел праздник «Картофельный разгуляй»

У Карэліцкім раёне працягваюцца святы ўраджаю. У аграгарадку Цырын у другі раз прайшоў фестываль, прысвечаны другому хлебу, “Бульбяны разгуляй”.

Адкрыў свята дырэктар КСУП  “Лукі-Агра” Мікалай Гавіна, які адзначыў, што ў гэты дзень аддаецца даніна павагі і хлебу з зерневых, і другому хлебу беларусаў. І калі першы ўжо ўбраны з палёў, то другі яшчэ трэба будзе выкапаць.

На тэатралізаваным прадстаўленні, падрыхтаваным работнікамі культуры, распавялі пра гісторыю клубня, як ён трапіў у Еўропу, і хто з’явіўся яго папулярызатарам на ўсходнеславянскіх землях. Госці свята дапамаглі тром самым папулярным прадуктам з бульбы — бульбе ў мундзіры, бульбяному пюрэ і чыпсу атрымаць галоўны трафей фестывалю — Ордэн белага клубня.

Для гасцей былі арганізаваны інтэрактыўная пляцоўка “Горад майстроў”, дзіцячая гульнявая зона “Антошка”, бульбяное кафэ “У Бульбаша”, фотазона “Вясковы дворык”, выстава бульбы “Ураджай-2023”, гучалі лепшыя песні вакальнай групы “Пятроўскі батальён” з Навагрудскага раёна.

Па традыцыі ў канцы свята былі адзначаны гаспадыні, якія згатавалі лепшыя стравы з бульбы, у гэтым годзе іх было восем. Першае месца падзялілі Наталля Гомза са стравай “Дуэт” і Людміла Квядарэня з “Клёцкамі па-беларуску”.

3